Архив форума "Клуб любителей DVD" с 2000 по 2014гг


Тёмная для Бацьки

Автор: SL
<sl_mail<пёс>ukr.net>

Дата: 24.12.10, @11:45

  Будем внедрять в конфу ещё один изыг... интересно, насколько понятным будет данное сообщение:
-----------------

Акция → «Цёмная для Лукашэнкі» ў навагоднюю ноч

Акцыя, адзначае Ірына Лаўроўская, не патрабуе шмат высілкаў, не патрабуе выхаду на Плошчу — дастаткова адключыць электрычнасьць і выключыць тэлевізар. Сьвятло потым абавязкова вернецца ў Новым годзе:

«Я прапаную выключыць на гэтыя 10–15 хвілін, калі прамаўляе кіраўнік краіны, усё сьвятло. Паказаць такім чынам, што мы салідарны з тымі, хто быў зьбіты, зьнявечаны, прыніжаны. Паказаць, што мы разам. Я пераканана, што сьвятло да кожнага вернецца, бо мы разам».

Даволі актыўна гэтую акцыю падтрымала моладзь, кажа спадарыня Ірына. Нават прыдумалі і назву акцыі:

Але я пераканана, што сьвятло да кожнага вернецца, бо мы разам.

«Моладзь зь цікавасьцю аднеслася да гэтай акцыі. Падчас размовы нават прапанавалі назваць акцыю „цёмная для Лукашэнкі“. Гэтая назва вельмі добра пасуе да гэтай акцыі».

Акцыя павінна паказаць салідарнасьць беларускага грамадзтва:

«Вельмі важная падтрымка. Асабліва тым, хто зьбіты і знаходзіцца за кратамі. Мы галасавалі за сваіх кандыдатаў. А іншы кандыдат, які ня стаў яшчэ прэзыдэнтам, скалечыў і кінуў у вязьніцу. І нам важна ведаць, што мы разам».

Пра ўдзел у акцыі заявілі многія родныя затрыманых у Менску на Плошчы. Муж Паліны Панасюк быў арыштаваны ў Берасьці і асуджаны на пяць сутак паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве, таму гэты момант і паслужыў ня толькі прыняцьцю рашэньня пра ўдзел у акцыі, але і распаўсюду інфармацыі пра акцыю, кажа Паліна:

Ірына Лаўроўская адзначае, што чула шмат і пэсымістычных водгукаў пра гэтую акцыю, якая нагадвае запальваньне сьвечак 16 чысла кожнага месяца. Але менавіта гэта, паводле яе слоў, павінна прадэманстраваць еднасьць.

(http://ploshcha.com/?p=1010)

Сообщения в ветке


Ответ на сообщение
Ваше имя:
Пароль:
Ваш e-mail:
Тема:
Текст сообщения:
  
Посылать уведомление об ответе: